иcтoчник: www.tribunapracy.by

Дэпутаты падвялі вынікі штогодных спаборніцтва

Дэпутаты падвялі вынікі штогодных спаборніцтва.

Сумесным пасяджэннем прэзідыума Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання і пастаяннай камісіяй па пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання, законнасці і мандатах, якое працавала сёння пад началам старшыні райсавета дэпутатаў Ірыны Старавойтавай, з удзелам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Антона Каранкевіча,падведзены вынікі штогодных спаборніцтваў сярод органаў мясцовага самакіравання раёна за 2025 год і вынікі штогодных спаборніцтваў па закупцы малака ў насельніцтва за мінулы год.

Па выніках прадстаўленых матэрыялаў, у адпаведнасці з устаноўленымі крытэрыямі і паказчыкамі, вызначаны пераможцы сярод сельскіх Саветаў дэпутатаў, аднаасобных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, а таксама лідары па закупцы малака ў насельніцтва.

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ва ўрачыстых абставінах на сходзе па падвядзенні вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Бабруйскага раёна за 2025 год - мерапрыемства мае адбыцца ў лютым.

Дэпутаты падвялі вынікі штогодных спаборніцтва.

Алена КАРПЕНКА.