иcтoчник: www.tribunapracy.by

Вакансіі прапанавалі жыхарам Сычкаўскага сельсавета

Вакансіі прапанавалі жыхарам Сычкаскага сельсавета.

Чарговае пасяджэнне Бабруйскай раённай камісіі па кантролі за садзеяннем занятасці насельніцтва прайшло сёння ў пабудове Сычкаўскага сельвыканкама. Узначаліла работу камісіі яе старшыня, кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Ірына Старавойтава. Акрамя непасрэдна членаў камісіі ўдзел у пасяджэнні прынялі старшыня Сычкаўскага сельсавета Зінаіда Трубачка і дэпутат мясцовага Савета дэпутатаў Аляксандр Крычко.

Грамадзян на камісію прыйшло адносна няшмат, аднак усе ва ўзросце, калі пра пенсію дбаць рана. Чаму працаздольныя вяскоўцы ў часы дэфіцыту кадраў у арганізацыях, у прыватнасці, сельскагаспадарчых, дазваляюць сабе не працаваць і пры гэтым разлічваюць на сацыяльныя даброты - кожны з наведвальнікаў распавёў сваю гісторыю. Да прыкладу, у 50-гадовай жыхаркі Сычкава, як яна паведаміла, абавязкаў дастаткова, у тым ліку догляд за састарэлай жанчынай-інвалідам 1 групы з суседняга населенага пункта. Між тым, работу гэтую яна выконвае без афіцыйнага працаўладкавання, бо значыцца на ўліку ў наркадыспансеры.

Яшчэ адна жанчына прыкладна такога ж узросту працоўнай кніжкі, як прызналася, ніколі не мела. Магчымасць афіцыйна працаўладкавацца разглядае і нават не супраць вакансіі жывёлавода, аднак, як аказалася, знаходзіцца ў чаканні пашпарта грамадзяніна. А вось малады чалавек узросту 30 з гакам на прапанову стаць работнікам сельгаспрадпрыемства лёгка адгукнуўся - рашэннем камісіі яму выдадзены накірунак да наймальніка.

У размове з грамадзянамі заклікаем іх не толькі палепшыць сваё цяперашняе матэрыяльнае становішча, бо афіцыйнае працаўладкаванне - гэта пра стабільны штомесячны заробак, але і даводзім пра наступствы беспрацоўя ў старасці, калі, магчыма, не будзе фізічнага здароўя на выкананне выпадковых работ, і не будзе пенсіі. Многія прыслухоўваюцца, усіх іх працаўладкоўваем - вакансій на сёння дастаткова. Што да жыхароў Сычкаўскага сельсавета, то ім працаўладкаванне спрошчана блізкасцю да горада, - адзначыла Ірына Старавойтава.

Вакансіі прапанавалі жыхарам Сычкаскага сельсавета. Вакансіі прапанавалі жыхарам Сычкаскага сельсавета.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.