иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by
85 год споўнілася 20 студзеня жыхарцы в. Калінаўка Гарбацэвіцкага сельсавета, ветэрану працы Таццяне Сямёнаўне Гаўрыльчык.
Не адзін год Таццяна Сямёнаўна з´яўляецца членам мясцовай пярвічкі раённай арганізацыі ветэранаў. Таму ў дзень юбілею да яе наведаліся старшыня Гарбацэвіцкай пярвічнай арганізацыі Ларыса Мікалаеўна Асіповіч і старшыня сельвыканкама Вікторыя Дзмітрыеўна Літвінчык.
Жанчыны павіншавалі імянінніцу з Днём нараджэння, падзякавалі ёй за актыўную грамадзянскую пазіцыю, пажадалі здароўя, бадзёрасці, выдатнага настрою і ўручылі падарунак.