Нашы дзец. У Мхалёск прытулак завтала навагодняе свята.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Нашы дзеці´. У Міхалёўскі прытулак завітала навагодняе свята

Навагодняя дабрачынная акцыя, накіраваная на падтрымку дзяцей, якія па той ці іншай прычыне апынуліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі, працягвае крочыць па краіне і нашым раёне. Сёння яна завітала ў Бабруйскі раённы сацыяльны прытулак у аг. Міхалёва.

На святочны ранішнік да дзяцей, як заўжды - з цукеркамі і падарункамі прыехалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Крыцкі, старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко, начальнікі аддзелаў райвыканкама, а таксама прадстаўнікі шэрагу бабруйскіх раённых і гарадскіх прадпрыемстваў і арганізацый, у тым ліку грамадскіх. Яны павіншавалі хлопчыкаў і дзяўчынак, іх выхавальнікаў з надыходзячымі навагоднімі святамі.

Нашы дзец. У Мхалёск прытулак завтала навагодняе свята. Нашы дзец. У Мхалёск прытулак завтала навагодняе свята. Нашы дзец. У Мхалёск прытулак завтала навагодняе свята. Нашы дзец. У Мхалёск прытулак завтала навагодняе свята. Нашы дзец. У Мхалёск прытулак завтала навагодняе свята. Нашы дзец. У Мхалёск прытулак завтала навагодняе свята.

Міхаіл Крыцкі, уручаючы дзецям падарункі, пажадаў ім галоўнага і найбольш чаканага - любові і клопату родных, а таксама выдатнага настрою. Апошні ў гэты дзень у прытулку сапраўды панаваў. Яго маленькім выхаванцам стварыла прадчуванне свята, а таксама госці сваёй увагай і педагогі Цэнтра творчасці Бабруйскага раёна, якія, як і штогод, зладзілі цудоўнае навагодняе відовішча.

У дзецей была магчымасць не толькі паназіраць за прыгодамі Каня Юлія ды іншых казачных персанажаў: Дзеда Мароза, Снягуркі, Снегавіка, Бабы Ягі, Кікімары, але і паўдзельнічаць у іх. А яшчэ хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем чыталі навагоднія вершы, спявалі песні, вадзілі карагоды вакол зіхацістай прыгажуні-ёлкі.

Мы вельмі ўдзячныя кіраўніцтву раёна, а таксама ўсім калектывам, якія выказалі жаданне падтрымаць нашых дзяцей. Вашая ўвага для нас вельмі значная. Усім вялікі-вялікі дзякуй, - адзначыла загадчык сацыяльнага прытулка Ала Кавалёва.

У завяршэнне ранішніка ўсе былі запрошаны да святочнага стала з гарбатай і кавай. Дзеці па традыцыі ўручылі гасцям навагоднія сувеніры, змайстраваныя імі акурат да гэтага дня.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.