Пытанні ўзяты на кантроль.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Узаемадзеянне мясцовай улады і жыхароў, як паказвае практыка, - залог пасляховага развіцця мясцовасці.

На Бабруйшчыне адной з форм такога ўзаемадзеяння з´яўляюцца асабістыя прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб старшынёй Бабруйскага райвыканкама ці яго намеснікамі.

Сёння з грамадзянамі, якія запісаліся на прыём, сустрэўся першы намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Каўранін. Пытанні датычыліся ў асноўным жыццядзейнасці. У прыватнасці, жыхар Малых Бортнікаў звярнуўся па пытанні прадастаўлення паслуг СВК ´Гігант´.

Голас жыхароў пачуты. Праблемы, з якімі яны звярнуліся, першы намеснік старшыні райвыканкама ўзяў на кантроль- усім, каго датычацца, рэкамендавана сітуацыю вывучыць. Адказ заявіцелям будзе дадзены ў адпаведныя тэрміны.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.