Час дбаць пра насенне ярыны.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Лістапад-снежань - традыцыйны час для падрыхтоўкі насення збожжавых і зернебабовых раслін да веснавой сяўбы.

Сёлетні год не стаў выключэннем. Як паведаміў начальнік раённай інспекцыі па насенневдостве, каранціне і ахове раслін Сяргей Казяба, з агульнай колькасці ў 3085 тон засыпанага ў сельгаспрадпрыемствах вораху на гэтую пару ачышчана 1405 тон, з якіх атрымана 1005 тон (90% ад патрэбы) чыстага насення.

Між тым, ачышчанае насенне яшчэ патрабуе пацвярджэння на кандыцыйнасць. На сёння на праверку ў інспекцыю паступіла 730 тон. З іх 373 тоны (33% ад патрэбы) прызнаны кандыцыйнымі, астатняе насенне - у стадыі праверкі.

Алена КАРПЕНКА.