иcтoчник: www.tribunapracy.by
На рабочай сустрэчы абмеркавалі пытанні працоўнай міграцы
Рабочая нарада з удзелам наймальнікаў раённых прадпрыемстваў і арганізацый усіх форм уласнасці па пытанні прыцягнення замежных грамадзян для ажыццяўлення працоўнай дзейнасці прайшла сёння ў Бабруйскім райвыканкаме. Удзел у мерапрыемстве прыняў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Антон Каранкевіч.
Акрэсліваючы асноўную тэму сустрэчы, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко заўважыла, што яна ініцыявана Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь - у мэтах папярэджання правапарушэнняў з удзелам працоўных мігрантаў.
Падрабязныя тлумачэнні нормаў заканадаўства, якія датычацца працоўнай міграцыі: парадку працаўладкавання замежнікаў на тэрыторыі краіны, патрабаванняў да наймальнікаў у дачыненні працоўных мігрантаў дала старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі АУС Бабруйскага райвыканкама Марына Кузьміч. Спецыяліст, у прыватнасці, паведаміла, як і на які час заключаць дагаворы з працоўнымі мігрантамі, у якія тэрміны наймальнік абавязаны паведаміць службу міграцыі аб прыняцці, звальненні замежнага грамадзяніна з працы, аб неабходнасці кантролю з боку наймальніка за знаходжаннем працоўных мігрантаў на тэрыторыі краіны. Засяродзіла ўвагу на тым, што парушэнні норм заканадаўства прадугледжваюць у дачыненні абодвух бакоў адміністрацыйную адказнасць.
Пытанні сваёй кампетэнцыі да ўдзельнікаў сустрэчы давяла таксама начальнік аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама Вікторыя Цярэнцьева.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Антон Каранкевіч спыніўся на тэме будаўніцтва трэцяга энергаблока Астравецкай атамнай электрастанцыі. Распавёў пра значнасць прынятага рашэння і станоўчыя вынікі для Беларусі і грамадзян ад развіцця ў краіне атамнай энергетыкі.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Віктара ШЭЙКІНА.