Восеньскія работы на палях раёна працягваюцца.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Па дадзеных райсельгасхарчу райвыканкама, сяўба азімых раслін у раёне цалкам завершана. Пасеялі, як і планавалі, 10 700 га.

Працягваецца ўборка кукурузы на зерне, у асобных сельгасарганізацыях - і на сілас.

Актыўна ў гаспадарках вядзецца падняцце зябліва. Каля 2000 га, пры плане 9800 га, на гэтую пару паднята. У лідарах па гэтым відзе восеньскіх работ СВК ´Гігант´, філіял ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік-АграСэрвіс´.

У большасці сельгасарганізацый прыступілі да падрыхтоўкі насення яравых збожжавых і зернебабовых раслін. Задача стаіць, як звычайна, сур´ёзная - да пачатку веснавой сяўбы мець у засеках у агульным 1000 тон чыстага насення.

Алена КАРПЕНКА.