иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by
... Раённы фестываль пад такой назвай, прысвечаны 105-годдзю ЛКСМБ, сабраў ў раённым Цэнтры культуры і колішніх камсамольцаў, і прадаўжальнікаў іх справы - членаў БРСМ. Згадалі гісторыю моладзевага руху ад пачатку яго ўзнікнення да цяперашніх дзён, плённую працу камсамольцаў на карысць Радзімы.
Звярнуўшыся да залы, намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Таццяна Варанко павіншавала ўсіх з юбілейнай датай, пажадала здароўя, колішнім камсамольцам - цікавага адпачынку, цяперашняй моладзі - новых цікавых спраў на карысць краіны. З заклікам не баяцца цяжкасцяў, гарэць справай жыцця, любіць родную зямлю і садзейнічаць яе росквіту да маладых людзей звярнуліся ветэраны камсамольскага руху.
Камсамол даў старт студатрадаўскаму руху, які працягваецца і сёння, год ад году набіраючы размах. Таму традыцыйна падчас фестывалю былі ўшанаваны найлепшыя студэнцкія атрады па выніках года, найлепшыя іх байцы, камандзіры, арганізацыі прымаючага боку і арганізацыі, якія накіроўваюць. Сёлета імі прызнаны Таццяна Тарасенка, навучэнка Міхалёўскай СШ, баец студэнцкага сельскагаспадарчага атрада ´Ударнік´ імя Героя Савецкага Саюза Аркадзя Шмыгуна; камандзір экалагічнага атрада ´Арбіта´ імя Героя Савецкага Саюза Фёдара Архіпенкі Дзіяна Брэдус - пераможца ў намінацыі ´Найлепшы камандзір студатрада´. Бабруйскі лясгас прызнаны найлепшай прымаючай арганізацыяй, а Брожская СШ - найлепшай арганізацыяй, якая накіроўвае. Пераможцам у намінацыі ´Найлепшы студэнцкі атрад -2025´ стаў сельскагаспадарчы атрад ´Ударнік´ Міхалёўскай СШ.
Шэрагу юнакоў і дзяўчат падчас фестывалю былі ўручаны маладзёжныя білеты члена грамадскай арганізацыі ´Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі´. Працэдуру ўручэння білетаў правялі ганаровы госць урачыстасці - інструктар фінансава-гаспадарчага аддзела Магілёўскага абласнога камітэта ЛКСМБ Наталля Калашнікава і 1-шы сакратар Бабруйскага РК БРСМ Дар´я Панцялеева.
Але моладзевы фестываль - гэта не толькі пра сур´ёзнае. Гэта яшчэ шмат пазітыву, музыкі, песень і танцаў. Святочную праграму камсамольцам усіх часоў падрыхтавалі артысты раённага Цэнтра культуры і навучэнцы Бабруйскага аграрна-эканамічнага каледжа.
tribunapracy.by