иcтoчник: www.tribunapracy.by
Старшыня Бабруйскага райвыканкама Міхаіл Крыцкі ў чарговы раз правёў асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб.
На прыём да кіраўніка раёна прыйшла жыхарка в. Варановічы Слабодкаўскага сельсавета, якая займаецца ўласнай падсобнай гаспадаркай - па пытанні непрыязных адносінаў з суседзямі.
Жанчына патлумачыла, што стамілася ад скаргаў гаспадароў суседняга домаўладання, якія бясконца наракаюць - як яна лічыць, беспадстаўна - на парушэнне ёю правілаў утрымання жывёлы. І прывяла довады парушэнняў з боку суседзяў.
Разабрацца ў дадзенай сітуацыі Міхаіл Крыцкі даручыў адпаведным службам дадаткова. Заявіцелю ж парэкамендаваў наладзіць добрасуседскія адносіны, дзеля вырашэння канфлікту самаму зрабіць крок наперад. Бо, як зачастую ў канфлікце здараецца, - праўда пасярэдзіне.
Тэкст і фота Алены КАРПЕНКА.