Увага да жніва! На базе ´Неўскі-Агра´ прайшоў абласны семінар па ўборцы хлябоў

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Якія патрабаванні да сельскагаспадарчай тэхнікі на ўборцы каласавых раслін неабходна ўлічыць, каб папярэдзіць зверхнарматыўныя страты зерня, якіх прытрымлівацца патрабаванняў пажарнай і транспартнай бяспекі, у чым значнасць працоўнага спаборніцтва і як яго эфектыўна арганізаваць, што важна ўлічыць пры падыходзе да аплаты працы хлебаробаў - гэтыя і іншыя пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай сельскагаспадарчых арганізацый да правядзення ўборачнай кампаніі 2025 года, абмеркавалі сёння ўдзельнікі абласнога семінара-вучобы, які прайшоў на базе ААТ ´Неўскі-Агра´.

Семінар арганізаваны камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. Удзел у ім прынялі начальнікі райсельгасхарчаў Бабруйскага, Глускага, Асіповіцкага, Кіраўскага і Клічаўскага раёнаў, намеснікі начальнікаў, якія курыруюць пытанні механізацыі, раслінаводства, эканомікі, галоўныя дзяржаўныя інспектары райсельгасхарчаў, старшыні прафсаюзных арганізацый АПК, спецыялісты, у чыёй кампетэнцыі пытанні аховы працы, кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый.

Увага да жніва! На базе ´Неўскі-Агра´ прайшоў абласны семінар па ўборцы хлябоў Увага да жніва! На базе ´Неўскі-Агра´ прайшоў абласны семінар па ўборцы хлябоў Увага да жніва! На базе ´Неўскі-Агра´ прайшоў абласны семінар па ўборцы хлябоў Увага да жніва! На базе ´Неўскі-Агра´ прайшоў абласны семінар па ўборцы хлябоў Увага да жніва! На базе ´Неўскі-Агра´ прайшоў абласны семінар па ўборцы хлябоў

- Мэта нашага мерапрыемства - навучанне падрыхтоўцы зернеўборачных камбайнаў і аўтамабіляў да ўборачнай кампаніі. Ад таго, наколькі якасна яны будуць настроены, залежыць якасць уборкі. Засяродзім увагу на асаблівасцях сёлетняга года. Усё гэта для таго, каб зменшыць страты зерня падчас жніва, - заўважыў загадчык сектара дзяржтэхнагляду камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Алег Пад´ялоўскі.

Увага да жніва! На базе ´Неўскі-Агра´ прайшоў абласны семінар па ўборцы хлябоў

Пасля дэталёвага разгляду пытанняў настройкі тэхнікі (пра гэта ў дэталях расказаў і на прыкладзе камбайна ´Неўскага-Агра´ паказаў намеснік начальніка Бабруйскага райсельгасхарча Дзмітрый Зотаў), спыніліся і на такіх значных, як забеспячэнне бяспечных умоў працы і ўмовы аплаты працы і матэрыяльнага стымулявання хлебаробаў. Прыкладам таго, як гэта арганізавана ў Бабруйскім раёне, падзяліліся старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Максім Ганжураў, галоўны спецыяліст вытворча-эканамічнага аддзела райсельгасхарча Алена Лаўрыновіч і інш.

tribunapracy.by