Хлебаробам ´Саўгаса Кісялевічы´ падзякавалі за працу.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Сельскагаспадарчая кампанія па нарыхтоўцы травянога корму ў раёне набліжаецца да завяршэння. Адначасова гаспадаркі ўключаюцца ў наступную і яшчэ болей адказную - жніво.

Каб заахвоціць хлебаробаў да выніковай працы - працоўны дзень механізатараў яшчэ не хутка знізіць напружанасці - галіновы прафсаюз і дырэкцыі сельгасарганізацый, як і штогод, клапоцяцца пра іх бяспеку і дзякуюць людзям за працу.

Сёння прадстаўнікі Бабруйскага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплекса на чале са старшынёй Максімам Ганжуравым пабылі з гэтай прыемнай місіяй у ААТ ´Саўгас Кісялевічы´. Разам з дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства Валерыем Пташыцам, інжынерам па ахове працы гаспадаркі Дзмітрыем Дзерабіным і старшынёй мясцовай прафсаюзнай ´пярвічкі´ Вольгай Давыдавай адзначылі лістамі ўдзячнасці ды падарункамі за дасягненне высокіх паказчыкаў на корманарыхтоўцы трактарыстаў-машыністаў Аляксандра Зорына і Аляксандра Курловіча.

Хлебаробам ´Саўгаса Кісялевічы´ падзякавалі за працу.

- Сумесна з пярвічнымі прафсаюзнымі арганізацыямі мы ў гэтыя напружаныя для хлебаробаў дні выязджаем на палі і ўшаноўваем нашых працаўнікоў. Лічым гэта важным і патрэбным: людзі павінны адчуваць, што пра іх клапоцяцца, - заўважыў Максім Ганжураў.

tribunapracy.by