иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by
Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама, у радзе сельгасарганізацый прыступілі да касьбы траў другім укосам.
Правяленую траву здрабняюць на сянажную масу або пакідаюць сушыцца на сена - у ліпені многія сельгасарганізацыі перавагу аддадуць нарыхтоўцы менавіта гэтага віду травянога корму.
На сёння (дадзеныя на раніцу аўторка) сенажу ў раёне нарыхтавана 57 487 тон або 65% ад плану, сена - 450 тон ці 5% ад неабходнага. Усяго на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 9 ц к. адз. травянога корму пры патрэбе - не меней за 25 ц к. адз.
З іншых відаў палявых работ на гэтую пару - падкормка кукурузы мінеральнымі ўзнаеннямі, добраўпарадкаванне тэрыторый сельгасарганізацый, палявых дарог і палёў. На строгім кантролі - пытанні падрыхтоўкі да ўборкі хлябоў, якая не за гарамі.
Увага да сельгастэхнікі, складскіх памяшканняў, зернесушыльнага абсталявання, патрабаванняў бяспекі, удакладняюцца меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання людзей, якія будуць заняты ў надзвычай адказнай земляробчай кампаніі.
Тэкст і фота Алены КАРПЕНКІ.