иcтoчник: www.tribunapracy.by
За 22 дні чэрвеня, як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама, вытворчасць малака склала 2904,1 т або 108,1% да ўзроўню 2024 года.
Павялічылі вытворчасць у СВК ´Гігант´ (103,4%), філіяле ´Варатынь´ ААТ ´Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў´ (101,6%), ААТ ´Неўскі-Агра´ (119,7%), філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік-АграСэрвіс´ (139,8%), ААТ ´Міхалёўская Ніва´ (114.5%).
Надой на карову з пачатку месяца склаў 336 кг, што на 30,5 кг болей за адпаведны ўзровень папярэдняга года. Павялічылі надой у ´Гіганце´, ´Міхалёўскай Ніве´, ´Неўскім-Агра´, філіялах ´Харчавік-Агра´ і ´Варатынь´.
Рэалізацыя малака склала 2719,2 т ці 108,3% да ўзроўню мінулага года. Найбольшы прырост атрыманы ў СВК ´Гігант´ (102,7%), філіяле ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ (102,7%), ААТ ´Неўскі-Агра´ (125,4%), філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік-АграСэрвіс´ (148,4%), ААТ ´Міхалёўская Ніва´ (114,0%).
Алена КАРПЕНКА.
Фота Віктара ШЭЙКІНА.