Першы ўкос - на стадыі завяршэння.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

У цэлым па раёне, па дадзеных райсельгасхарча на раніцу ўчарашняга дня, працэнт скошаных сенажацяў першым укосам вызначаецца лічбай 80 або 9000 га.

Сенажу нарыхтавана больш за 45 000 тон ці 52% ад плану, сена - 2% ад патрэбы (170 тон). На ўмоўную галаву жывёлы травянога корму нарыхтавана 7,5 ц к. адз. (патрэба - не меней за 28 ц к. адз.).

Адначасова ў сельгасарганізацыях актыўна рыхтуюцца да зернеўборкі: прыводзяць у парадак складскія памяшканні, праводзяць відавыя праполкі на насенных участках, займаюцца рамонтам зернесушыльнага абсталявання і камбайнаў.

Працягваецца падкормка кукурузы азотнымі мінеральнымі ўгнаеннямі.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.