Не пакінуць без увагі! Ветэранская арганізацыя працягвае віншаваць членаў-актывістаў

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

12 чэрвеня старшыня раённага Савета ветэранаў Яўгенія Уладзіміраўна Доўнар наведала жыхарку Гарбацэвічаў, лідарку мясцовай ветэранскай ´пярвічкі´ Ларысу Мікалаеўну Асіповіч з прыемнай нагодай - падзякаваць за добрасумленную шматгадовую працу, пажадаць здароўя, дабрабыту і міру. Павіншаваўшы актывістку ветэранскага руху з 70-годдзем, уручыла падарунак ад раённай арганізацыі.

Не абыйшло ўвагай шаноўную юбілярку і мясцовае сельгаспрадпрыемства, якому Ларыса Асіповіч аддала не адзін дзясятак год працы - была інспектарам аддзела кадраў. Цёплыя словы падзякі за неацэнны ўнёсак у работу гаспадаркі, падарунак і букет руж імянінніца атрымала з рук галоўнага эканаміста ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´ Алены Уладзіміраўны Рыбчанка.

Гарбацэвіцкая ветэранская ´пярвічка´, якую Ларыса Мікалаеўна ўзначальвае, налічвае больш за 250 членаў. Многія з іх, гэтак жа, як і сама лідарка, з´яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі шматлікіх раённых і мясцовых ініцыятыў і мерапрыемстваў. З апошняга - удзел у суботніку па навядзенні парадку і чысціні ў аграгарадку.

Не пакінуць без увагі! Ветэранская арганізацыя працягвае віншаваць членаў-актывістаў Не пакінуць без увагі! Ветэранская арганізацыя працягвае віншаваць членаў-актывістаў Не пакінуць без увагі! Ветэранская арганізацыя працягвае віншаваць членаў-актывістаў