иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by
22-е пасяджэнне Прэзідыума Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў працавала ў райвыканкаме. Узначаліла работу пасяджэння старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава.
Сярод пытанняў, што члены прэзідыума абмеркавалі, - аб фарміраванні грамадскасці ў Бабруйскім раёне (далажыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Дзмітрый Вяроўкін), аб арганізацыі гандлёвага абслугоўвання насельніцтва на тэрыторыі раёна і выкананні санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства падчас прадастаўлення паслуг рознічнага гандлю (дакладчыкі: начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Таццяна Сцепанян і намеснік галоўнага ўрача УЗ ´БЗЦГіЭ´ Наталля Шынкарова), аб рэалізацыі на тэрыторыі раёна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2021 года №116 ´ Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустуючымі дамамі´ - даклад зрабіў галоўны спецыяліст аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Арцём Жылінскі.
Усе пытанні парадку дня дэтальна абмеркаваны. Па кожным з іх прынята адпаведнае рашэнне.