Прадаваць праз ´Лясны домік´ болей, паслугу аказваць якасна.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

... Такі пасыл рэспубліканскага семінара на тэму ´Павышэнне эфектыўнасці работы гандлёвай сеткі ´Лясны домік´, які сёння прайшоў на базе Бабруйскага лясгаса з удзелам міністра лясной гаспадаркі Аляксандра Куліка.

Месца правядзення семінара было выбрана незнарок - па аб´ёму атрыманай за май выручкі, як было заўважана, бабруйскі ´Лясны домік´ заняў другую пазіцыю ў рэспубліцы.

Мэта нашага мерапрыемства - зрабіць прамежкавы аналіз работы ў раскручванні брэнда па рэалізацыі прадукцыі лясгасаў краіны ´Лясны домік´. Гандлёвая пляцоўка Бабруйскага лясгаса станоўча зарэкамендавала сябе па аб´ёмах рэалізацыі прадукцыі і ў колькасным, і ў грашовым выражэнні, па прадстаўленні нашага тавару, шырыні асартыменту. На іх прыкладзе сёння пакажам іншым, як трэба працаваць у дадзеным накірунку, каб заўтра спытаць, чаму так не робяць. Прынцып павінен быць адзін: рабі, як я, рабі лепей за мяне, - адзначыў Аляксандр Кулік.

Пасля вывучэння на гадлёвай пляцоўцы асартыментнага пераліку рэалізуемай прадукцыі, што вырабляецца лясгасамі вобласці і пастаўляецца староннімі арганізацыямі, дырэктар Бабруйскага лясгаса Андрэй Цвірко распавёў аб арганізацыі работы гандлёвай пляцоўкі і дасягнутых за два гады яе існавання выніках - сярэднемесячная выручка ад рэалізацыі прадукцыі вырасла з 79 тысяч рублёў у 2023 годзе да 156 тысяч у 2025.

Аб рабоце сеткі магазінаў ´Лясны домік´ у цэлым па краіне (іх створана 19) распавёў начальнік аддзела рэалізацыі лесапрадукцыі і выкарыстання дзяржаўнай маёмасці Мінлясгаса Андрэй Мацкевіч.

Апошнія некалькі месяцаў выручка гандлёвых пляцовак складае не меней за 3 млн. рублёў. У маі, да прыкладу, ´Лясныя домікі´ прынеслі галіне 3,6 млн. рублёў, - заўважыў ён.

Падчас семінара была засяроджана ўвага на пытаннях цэнаўтварэння, пастаўлена задача - пераняць вопыт Міншчыны па выпрацоўцы адзінай цаны на кожны від рэалізуемай праз гандлёвыя пляцоўкі вобласці прадукцыі. Не абыйшлі іншыя актуальныя пытанні, у прыватнасці, - рэкламавання ´Лясных домікаў´, узмацнення дадзенай работы. Як да гэтага падыходзяць у Бабруйскім лясгасе, удзельнікам прадэманстравалі пасродкам відэафільма.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.