Не зніжаецца ўвага да малака ў сельгаспрадпрыемствах раёна.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама, за 25 дзён мая вытворчасць малака ў раёне склала 3216,5 тоны ці 101,4% да ўзроўню папярэдняга года. Нарошчванне аб´ёмаў вытворчасці назіраецца ў ААТ ´Неўскі-Агра´ - 128,1%, філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік-АграСэрвіс´ - 130,9%, ААТ ´Міхалёўская Ніва´ - 101,5%.

Надой малака на адну карову з пачатку месяца склаў 372,5 кг, што на 3,1 кг болей, чым за гэты ж адрэзак часу мінулага года. Павелічэнне надояў адзначана ў СВК ´Гігант´, ААТ ´Міхалёўская Ніва´ і ААТ ´Неўскі-Агра´. Першы паказчык па надоях малака па-ранейшаму за філіялам ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´. За 25 дзён на карову тут надоена 537,4 кг.

Рэалізацыя малака склала 3011,8 т або 101% да ўзроўню леташняга года. Найбольшы прырост атрыманы ў ААТ ´Неўскі-Агра´ (131,3%), філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік-АграСэрвіс´ (133,1%), ААТ ´Міхалёўская Ніва´ (101,4%).