Малочная жывёлагадоўля раёна ў лічбах.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

За пяць дзён мая, па дадзеных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, вытворчасць малака ў раёне склала 635 тон або 101% да ўзроўню мінулага года. Нарошчванне аб´ёмаў вытворчасці адзначана ў ААТ ´Неўскі-Агра´ (119%), філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік-АграСэрвіс´ (132,8%).

Надой малака на адну карову з пачатку месяца склаў 73,5 кг і застаўся на ўзроўні папярэдняга года. Між тым, у радзе гаспадарак: СВК ´Гігант´, ААТ ´Міхалёўская Ніва´, ААТ ´Неўскі-Агра´, надой павялічылі.

Рэалізацыя малака за гэты перыяд склала 599 тон або 101,7% да мінулагодняга ўзроўню. Пры гэтым найбольшы прырост дасягнуты ў філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік-АграСэрвіс´ (136,8%) і ААТ ´Неўскі-Агра´ (121,5%). 74% ад пастаўленага на перапрацоўку малака склаў гатунак ´экстра´, астатняя чвэрць аб´ёму - ´вышэйшы´.

Алена КАРПЕНКА.