З віншаваннямі і падарункамі - да былых вязняў канцлагераў Бабруйскага раёна.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

У Беларусі памятаюць і шануюць ветэранаў і тых, у чыім лёсе след пакінулі падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Ім аказваюць усялякую падтрымку: сацыяльную, медыцынскую, фінансавую. Штогод па ўказе Прэзідэнта Беларусі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і асобы, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, атрымліваюць матэрыяльную дапамогу.

У перадсвяточныя дні шмат гасцей прымаюць былыя вязні канцлагераў. Кіраўніцтва раёна, дэпутаты, вайскоўцы, грамадскія дзеячы, моладзь і школьнікі спраўляюцца аб іх здароўі, аб неабходнай дапамозе, вязуць падарункі, рыхтуюць прыемныя сюрпрызы...

Прадстаўнікі раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа і раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з падарункамі наведаліся да былых вязняў фашысцкіх канцлагераў - К.А. Андрэевай, М.П. Пінчук, З.Р. Цмых, Т.М. Галій, жыхароў пас. Юбілейны і в. Лекерта Слабодкаўскага сельсавета. Павіншавалі пажылых людзей з надыходзячым святам - 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, пажадалі ім здароўя і дабрабыту.

- Ведаючы, праз якія пакуты давялося прайсці гэтым людзям, якія неймаверныя цяжкасці выпалі на іх долю з-за амбіцый бязлітаснага ворага, нам вельмі прыемна падараваць ім шчаслівыя імгненні, - заўважыла старшыня раённай арганізацыі Юлія Шапялевіч.

З віншаваннямі і падарункамі - да былых вязняў канцлагераў Бабруйскага раёна.

Работнікі Цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна на днях парадавалі жыхароў маланаселеных вёсак - Орсічы і Ласі, пасёлка Рэдкі Рог - міні-канцэртамі, на якіх гучалі самыя вядомыя франтавыя песні. Такія канцэрты агітбрыгад, як падкрэслілі раённыя выканаўцы, гэта даніна памяці ўсім артыстам, якія ў гады вайны выступалі з канцэртамі на перадавой, дарылі святочны настрой і ўзнімалі баявы дух салдат, якія змагаліся за наша жыццё, свабоду і мірнае неба над галавой.

З віншаваннямі і падарункамі - да былых вязняў канцлагераў Бабруйскага раёна. З віншаваннямі і падарункамі - да былых вязняў канцлагераў Бабруйскага раёна.