
иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by
У сяўбу кукурузы ўключыліся практычна ўсе раённыя сельгасарганізацыі. На раніцу ўчарашняга дня, па дадзеных райсельгасхарчу, з плану ў 8130 гектараў было пасеяна больш за 500 га.
Учора раён прыступіў да пасадкі бульбы, пад якую будзе занята 420 гектараў плошчы.
У сельгасарганізацыях таксама працягваюць сеяць мнагалетнюю траву, займаюцца падрыхтоўкай глебы пад сяўбу кукурузы, працягваюць работу па ўнясенні арганікі і традыцыйна - па доглядзе пасеваў. У прыватнасці, праводзяць другую падкормку азімых збажыны і рапсу, а таксама іх хімічную апрацоўку ад пустазелля.