Маладзёжны савет падвёў вынікі работы і абнавіў свой склад.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Другая сесія другога склікання Маладзёжнага савета пры Бабруйскім раённым Савеце дэпутатаў працавала ў райвыканкаме 18 красавіка. Узначаліла яе работу старшыня Маладзёжнага савета Вольга Гаўрыленя. Удзел прынялі старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Антон Каранкевіч.

На парадку дня сесіі стаяла шэсць пытанняў. У ліку асноўных - справаздачы аб праробленай рабоце пастаянна дзеючых камісій савета: па пытаннях сацыяльна культурнай сферы і сацыяльнай абароны моладзі (далажыла Вольга Караткевіч); па пытаннях эканомікі, сферы вытворчасці і добраўпарадкавання тэрыторый (Сяргей Салановіч); па інфармацыйнай рабоце, узаемадзеянні са сродкамі масавай інфармацыі, грамадскасцю і рабоце з Інтэрнэт-рэсурсамі (Яўген Болбас).

У прыватнасці Вольга Караткевіч заўважыла, што за справаздачны перыяд Маладзёжны савет прымаў удзел ва ўсіх знакавых мерапрыемствах, якія праводзіліся на тэрыторыі раёна. ´Мы актыўна выходзілі да навучэнцаў і працоўнай моладзі, праводзілі дыялогавыя пляцоўкі, далучаліся да парламенцкай дзейнасці, даведваліся, якія праблемы хвалююць маладых людзей і імкнуліся дапамагчы ў іх вырашэнні´, - адзначыла яна.

Таксама сесія разглядзела пытанні спынення паўнамоцтваў асобных членаў другога склікання Маладзёжнага савета, унесла змены ў яго склад, зацвердзіла абнаўленне складу пастаянна дзеючых камісій і абранне іх старшынь.

Ірына Старавойтава назвала работу Маладзёжнага савета станоўчай, падзякавала юнакам і дзяўчатам за працу, пажадала поспехаў абноўленаму складу і заўважыла, што Бабруйскім раённым Саветам дэпутатаў будзе падтрымана любая станоўчая ініцыятыва з боку моладзі.

Выніковай працы на карысць раёна і краіны Маладзёжнаму савету пажадалі таксама Таццяна Варанко і Антон Каранкевіч.

Вольга Гаўрыленя ў сваю чаргу запэўніла, што Маладзёжны савет намераны і далей актыўна працаваць над асноўнымі задачамі: прыцягненні юнакоў і дзяўчат у грамадска-палітычнае жыццё раёна, актывізацыі стваральнай грамадзянскай актыўнасці моладзі, вывучэннем яе праблем і выпрацоўкі прапаноў па іх рашэнні.

Маладзёжны савет падвёў вынікі работы і абнавіў свой склад. Маладзёжны савет падвёў вынікі работы і абнавіў свой склад. Маладзёжны савет падвёў вынікі работы і абнавіў свой склад. Маладзёжны савет падвёў вынікі работы і абнавіў свой склад. Маладзёжны савет падвёў вынікі работы і абнавіў свой склад. Маладзёжны савет падвёў вынікі работы і абнавіў свой склад.