Будучыня - за маладымі. Старшыня райвыканкама Міхаіл Крыцкі сустрэўся з маладымі спецыялістамі СВК ´Гігант´.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Старшыня Бабруйскага райвыканкама Міхаіл Крыцкі сёння сустрэўся з маладымі спецыялістамі сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва ´Гігант´. Пацікавіўся створанымі для пачынаючых работнікаў умовамі працы, магчымасцямі для пераймання перадавога прафесійнага вопыту, вольным часам юнакоў і дзяўчат, наяўнасцю праблемных пытанняў.

- Вы набіраецеся вопыту ў перадавым сельскагаспадарчым прадпрыемстве раёна, дзе год ад году даказваюць, што ўмеюць працаваць на высокі вынік - дасяюгаць лідарскіх вытворчых паказчыкаў, ствараюць уласны і гаспадаркі дабрабыт. Таму мая вам парада - пераймайце гэты каштоўны вопыт, дапаўняйце яго набытымі ў навучальных установах ведамі, трывала ўлівайцеся ў калектыў, замацоўвайцеся ў ім, прапаноўвайце ўласныя стваральныя ініцыятывы, удзельнічайце ў іх рэалізацыі, у грамадскім жыцці раёна. І ведайце - садзейнічаючы стабільнаму развіццю гаспадаркі, вы садзейнічаеце ўласнаму дабрабыту, - адзначыў Міхаіл Крыцкі. І дадаў, што гатовы выслухаць кожнага маладога спецыяліста, калі такая неабходнасць узнікне.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.