У раёне пасеяна больш за палову збожжавых i зернебабовых.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Як паведаміў начальнік вытворча-тэхналагічнага аддзела райсельгасхарча Віктар Садоўскі, на раніцу ўчарашняга дня яравых збожжавых і зернебабовых раслін з плану ў 4168 гектараў было пасеяна больш за 2000 га ці 55%. У СВК ´Гігант´ сяўбу ранняй ярыны завяршылі, у радзе сельгасарганізацый да фінішу набліжаюцца.

Працягваюцца доглядныя мерапрыемствы на пасевах азімых. Першая падкормка завершана: падкормлена 10 080 га азімай збажыны і 2323 га азімага рапсу. У гаспадарках прыступаюць да другой падкормкі.

Не спыняецца вывазка на палі і ўнясенне ў глебу арганічных угнаенняў - у агульным унесена 165 тысяч тон ці 63% ад патрэбы.

У сельгасарганізацыях, дзе меліся непрадуктыўныя сады, займаюцца іх раскарчоўкай.