
иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by
Традыцыйнае абрадавае дзейства, якім нашыя продкі ва ўсе часы суправаджалі ўнясенне ў глебу першага насення збажыны, прайшло ў Бабруйскім раёне 21 красавика.
Месцам урачыстага адкрыцця пасяўной кампаніі стала поле паблізу аг. Цялуша філіяла ´Харчавік-Агра´ ААТ Чырвоны харчавік-АграСэрвіс´, куды прыехалі прадстаўнікі кіруючага складу раёна на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Сухадольскім, старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава, кіраўнікі і працаўнікі сельгасарганізацый і службаў, што іх суправаджаюць, духавенства.
Віншуючы аграрыяў з пачаткам яравой сяўбы, кіраўнік раёна пажадаў прысутным і ўсім, хто будзе ўдзельнічаць у пасяўной кампаніі, моцнага здароўя, выдатнага настрою і плённай працы.
- Мы добра падрыхтаваліся да сяўбы: у дастатку маем тэхнікі, насення, сродкаў аховы раслін, гаруча-змазачных матэрыялаў, ёсць настроеныя на выніковую працу людзі. Галоўнае цяпер - годна арганізаваць пасяўны працэс, своечасова і якасна пасеяцца, - адзначыў Аляксандр Сухадольскі.
Кіраўнік раёна акрэсліў і фронт асноўных работ на вясну: пасеяць каля 6 з паловай тысяч гектараў збожжавых, зернебабовых і кукурузы на зерне, больш за 6 з паловай тысяч га кукурузы на сілас, пасадзіць 420 га бульбы.
Здароўя, спрыяльнага надвор´я і плённай працы пажадала хлебаробам таксама дырэктар філіяла ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік-АграСэрвіс´ Марына Аўрамчык.
Міру ў свеце і ў душы, божага блаславення на важную справу - пратаіерэй Генадзь Вейга, благачынны Бабруйска-Глускай акругі.
Улічыўшы даўнюю традыцыю - каб мець добры ўраджай хлябоў, пасеяць іх павінны мужчыны - на свежападрыхтаванае поле за аратым з канём з насеннем у руках выйшлі ўсе тыя, ад каго залежыць арганізацыя пасяўной кампаніі ў раёне: старшыня райвыканкама, работнікі райсельгасхарчу, кіраўнікі сельгасарганізацый. Пасля гэтага па полі пайшла пасяўная тэхніка. Ганаровае права распачаць яравую сяўбу ў раёне атрымалі механізатары ´Харчавіка-Агра´ Мікалай Юшкевіч і Уладзімір Юшкевіч.
Выдатнае сонечнае надвор´е, узнёслы настрой людзей, жыццесцвярджальныя засеўныя песні ў выкананні артыстаў раённага Цэнтра культуры - усё гэта давала моцны зарад на працу, а разам і спадзеў, што яна прынясе чаканы вынік.





