
иcтoчник: www.tribunapracy.by
У сераду на раённым штабе па навядзенні парадку на зямлі, які на пастаяннай аснове дзейнічае пры райвыканкаме і які ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Іван Кандрацьеў, былі размеркаваны дакладныя заданні па азеляненні тэрыторый раённых арганізацый і месцаў агульнага карыстання ў сельскіх населеных пунктах: насаджванні дрэўцаў, кустоў, кветак.
Між тым азеляненне - толькі адзіны з накірункаў раённай праграмы па добраўпарадкаванні.
- З надыходам вясны ўзмоцнена пачынаем працаваць па ўсіх накірунках, у тым ліку па зносе пустуючых непрыдатных дамоў - на бягучы год іх запланавана 15-ць, па аднаўленні агароджы грамадзянскіх могілак, рамонце дзіцячых пляцовак, пляцовак і кантэйнераў для збору смецця, рамонце вулічнай дарожнай сеткі, - адзначыў Іван Кандрацьеў.
Удзел у рабоце штаба прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Старавойтава, намеснікі старшыні райвыканкама, старшыні сельвыканкамаў, прадстаўнікі райсельгасхарчу, жыллёва-камунальнай і дарожнай службаў раёна, адукацыі, аховы здароўя і інш. - усе тыя, у чыіх абавязках наводзіць і падтрымліваць чысціню і парадак навокал.
У гэтай сувязі Іван Рыгоравіч звярнуўся і да ўсіх жыхароў раёна. ´Зрабіць зямлю, населеныя пункты, дзе жывем, прыгожымі і прыцягальнымі можна толькі сумеснымі намаганнямі, - заўважыў ён. - Не ствараць звалак, падтрымліваць у добрым стане дамы і агароджу, своечасова абкошваць тэрыторыю вакол домаўладанняў, высадзіць на вуліцы кветкі - тое, што здольны зрабіць у гэтым накірунку кожны´.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.