СВК ´Гігант´: людзі, дасягненні, лічбы.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

У намінацыі ´За найлепшыя вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці´ ў 2024 годзе сярод раённых сельгасарганізацый пераможцам прызнаны СВК ´Гігант´ пад кіраўніцтвам Васіля Пятровіча Жука. Гаспадарка таксама прызнана пераможцам у намінацыях ´За павелічэнне вытворчасці збожжавых і зернебабовых культур´, ´За павелічэнне вытворчасці мяса буйной рагатай жывёлы´. Учора гаспадарку ўшаноўвалі на ўрачыстым сходзе, прысвечаным падвядзенню вынікаў штогадовага спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці Бабруйскага раёна за 2024 год.

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі па выніках дзейнасці ў мінулым годзе склала ў ´Гіганце´ 26 469 тыс. рублёў (тэмп росту ў параўнанні да папярэдняга года - 117,1%). Рэнтабельнасць продажу прадукцыі за год - 16,0% (+ 7,0 п. п.).

Атрымана збожжавых і зернебабовых раслін з улікам кукурузы на зерне ў вазе пасля дапрацоўкі - 11 708 т (тэмп росту - 130,8%) пры ўраджайнасці 55,4 ц/га, што на 13,3 ц/га болей, чым у 2023 годзе. Атрымана зерня на 1 бала-гектар пасяўной плошчы 149,8 кг, рапсу - 51,8 кг.

Вырашчана буйной рагатай жывёлы 732,3 т (тэмп росту - 100,9%). Атрымана мяса БРЖ на 100 га сельгасугоддзяў 10,6 т. Сярэднесутачныя прывагі склалі 685 г, што на 32 г болей, чым у папярэднім годзе.

Пераможцамі раённых спаборніцтваў прызнаны калектывы малочна-таварнай фермы №2 ´Малыя Бортнікі´ (загадчыца Людміла Зыкун) і таварнай фермы №1 ´Вялікія Бортнікі´ па вырошчванні буйной рагатай жывёлы (загадчыца Таццяна Дайнека). Шмат пераможцаў у намінацыі ´Лепшы па прафесіі´. У каторы раз высокі прафесіяналізм пацвердзілі галоўны інжынер ´Гіганта´ Ігар Міхалёнак, начальнік фінансава-эканамічнага аддзела Ілона Намочанка, трактарыст-машыніст Віктар Балыка. Майстрамі сваёй справы прызнаны аператар машыннага даення Юлія Бойка і трактарыст-машыніст ва ўзросце да 31 года Андрэй Коўтун.

Менавіта людзей: працаздольны, зладжаны, мэтанакіраваны калектыў, лічыць кіраўнік ´Гіганта´ галоўнай рухаючай сілай прагрэсу сельгасарганізацыі.

СВК ´Гігант´: людзі, дасягненні, лічбы.

Васіль Жук

- Мы ўдзячныя сёння за тое, што маем, чаго ўдалося дасягнуць у мінулым годзе. Калектыў, як заўжды, добрасумленна, з разуменнем аднёсся да пастаўленых задач, я кожнаму за гэта ўдзячны. Прыемна, што нашы намаганні дастойна ацэнены. За пяцігодку, што ў адной камандзе, мы навучыліся бачыць свае памылкі, аналізаваць іх, выпраўляць і папярэджваць. Мы выдатна папрацавалі з восені, што дае магчымасць разлічваць на высокі ўраджай азімых. Упэўнены, гэтак жа выдатна справімся з яравой сяўбой: людзі напагатове, тэхніка і палі падрыхтаваны, у раллю будзе пакладзена якаснае насенне, - адзначыў Васіль Жук.

Работнікі ´Гіганта´ яшчэ і актыўныя ўдзельнікі шматлікіх раённых мерапрыемстваў, конкурсаў і спаборніцтваў, неаднойчы станавіліся іх пераможцамі. А таму разам з высокімі працоўнымі адзнакамі па выніках 2024 года СВК заняў 1-е месца сярод устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў за актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці раёна.

СВК ´Гігант´: людзі, дасягненні, лічбы.

Якасная арганізацыя работы сельгастэхнікі - фронт абавязкаў галоўнага інжынера СВК ´Гігант´ Ігара Міхалёнка. Адзнаку за гэта Ігар Аляксеевіч сёлета, як і ў папярэднія гады, атрымаў высокую - прызнаны пераможцам у намінацыі ´Найлепшы інжынерна-тэхнічны работнік´ раёна.

СВК ´Гігант´: людзі, дасягненні, лічбы.

Юлія Бойка, аператар машыннага даення СВК ´Гігант´ - пераможца ў намінацыі ´Найлепшы аператар машыннага даення радзільнага аддзялення´.

СВК ´Гігант´: людзі, дасягненні, лічбы.

´Праца ў мяне напружаная, скрупулёзная, але надзвычай цікавая´, - кажа Ілона Намочанка, начальнік фінансава-эканамічнага аддзела СВК, якая па выніках года прызнана пераможцам у намінацыі ´Найлепшы работнік планава-эканамічнай службы´.

СВК ´Гігант´: людзі, дасягненні, лічбы.

Калектыў МТФ ´№2 ´Малыя Бортнікі´ - пераможца сярод калектываў малочна-таварных ферм...

СВК ´Гігант´: людзі, дасягненні, лічбы.

... а калектыў таварнай фермы ´№1 ´Вялікія Бортнікі´ - сярод калектываў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы.Трактарыст-машыніст Віктар Балыка не першы год удастоены звання ´Найлепшы трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці´ ...... а Андрэй Коўтун - ´Найлепшы трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ва ўзросце да 31 года´.