
иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by
На сустрэчу з жыхарамі в. Емяльянаў Мост Гарбацэвіцкага сельсавета сёння прыехалі старшыня Бабруйскага райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава, прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Іванам Кандрацьевым, прадстаўнікі раённых служб, што аказваюць паслугі вяскоўцам, старшыня сельсавета Галіна Прыгара.
Пытанні, якія абмеркавалі, датычыліся рэканструкцыі лініі электараперадач, усталявання аўтапавільёна на прыпыначным пункце, зноса занядбаных нежылых дамоў, работы аўталаўкі.
Па кожным з пытанняў спецыялісты далі слушныя адказы. У прыватнасці, на гэтую пару праведзены тэхнічныя мерапрыемствы, накіраваныя на павелічэнне прапускной здольнасці ліній электраперадач у в. Емяльянаў Мост і жыхары маюць тэхнічную магчымасць далучэння да ліній электараперадачы для выкарыстання электраэнэргіі для электраацяплення і гарачага водазабеспячэння. Аўтапавільён у населеным пункце будзе пабудаваны ў бліжэйшыя месяцы. Што датычыцца ўстаноўкі гандлёвага павільёна, то, калі хто захоча займацца такім відам прадпрымальніцкай дзейнасці, неабходна звярнуцца ў райвыканкам. Работай аўталаўкі ў цэлым жыхары Емяльянава Маста задаволены. З прыватнікам, які аказвае гандлёвыя паслугі штосерады, будзе праведзена дадатковая размова па ўзгадненні часу, адведзенага на той ці іншы прыпынак.


