
иcтoчник: www.tribunapracy.by
Днямі тэхнічны парк Бабруйскага лясгаса папоўніўся новай лясной пагрузачна-транспартнай машынай ´Беларус´ МПТ-461.1. Тэхніку паставілі ў Глушанскае вопытна-вытворчае лясніцтва, запраўляе ёй перадавік вытворчасці галіны - трактарыст Сяргей Пархімчык.
А некалькі раней лесагаспадарчая ўстанова набыла фарвардар ´Амкадор 2662´ (тэхніку даручылі машыністу тралёвачнай машыны Яўгену Сухараву), прызначаны для вывазкі нарыхтаванай драўніны да дарог агульнага карыстання, да лясных пад´язных шляхоў на прамежкавы склад.
Па словах дырэктара Бабруйскага лясгаса Андрэя Цвірко, з´яўленне новай тэхнікі прыкметна пашырае магчымасці, павялічвае аператыўнасць і прадуктыўнасць працы падраздзяленняў.
Алена КАРПЕНКА.
Фота з архіва Бабруйскага лясгаса.