
иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by
Пазачарговае пасяджэнне Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Аляксандра Сухадольскага прайшло сёння.
Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі пытанне забяспечанасці СВК ´Гігант´ кандыцыйным насеннем яравых збожжавых і зернебабовых раслін - даклад па ім зрабіў начальнік вытворча-тэхналагічнага аддзела райсельгасхарча Віктар Садоўскі. Таксама былі заслуханы начальнік Бабруйскай раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенневодстве, каранціне і ахове раслін Сяргей Казяба і старшыня праўлення СВК ´Гігант´ Васіль Жук.
- Каляндарная вясна не за гарамі, таму да 10 лютага ўсе датычныя насення ярыны пытанні ў гаспадарцы павінны быць вырашаны, - падкрэсліў старшыня райвыканкама.


