
иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by
17-е пасяджэнне прэзідыума Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў прайшло ў райвыканкаме 31 студзеня.
Члены прэзідыума абмеркавалі вынікі штогодных спаборніцтваў сярод органаў мясцовага самакіравання за 2024 год і вынікі штогодных спаборніцтваў па закупе малака ў насельніцтва за мінулы год - даклады па гэтых пытаннях зрабіла старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава.
Там жа быў адмеркаваны ход выканання рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі ў раёне дзяржаўнай праграмы ´Культура Беларусі´ на 2021-2025 годы (далажыў загадчык сектара культуры райвыканкама Аляксей Хамічонак).
Прынятыя рашэнні будуць прапанаваны на зацвярджэнне раённага выканаўчага камітэта.