
иcтoчник: www.tribunapracy.by
Інтэнсіўнасць работ, звязаных з падрыхтоўкай раёна да веснавой сяўбы, у адпаведнасці з календаром і, галоўнае, надвор´ем, павялічваецца.
У сельгасарганізацыях працягваюць займацца вывазкай на палі і ўнясеннем у глебу арганічных угнаенняў. Па дадзеных райсельгасхарча, аб´ёмы вывезенага на раніцу ўчарашняга дня складаюць 184 тысячы тон або 64% ад плану, з іх болей за 70 тысяч тон (38% ад вывезенага) унесены ў глебу. Працягваецца вывазка са складоў, назапашванне мінеральных угнаенняў на гэтыя мэты, у прыватнасці - азотных і калійных. Зрэшты калійныя таксама ўносяцца ў глебу, уздобленая імі плошча складае 7134 га. У асобных сельгасарганізацыях ужо спрабуюць пракладваць веснавое ворыва.
Заканчваецца падрыхтоўка насення яравой збажыны і мнагалетніх траў да сяўбы. Актыўна вядуцца рамонтныя работы, каб запатрабаваная ў адказную пару сельгастэхніка своечасова выйшла на палі.