Добрым людзям усе мы рады - будзем святкаваць Каляды.

иcтoчник: bobruisk-library.by

Свята Новы год, якога мы так доўга чакалі, скончылася, але надышла чарада іншых святаў-народных.

Адным з зімовых шматдзённых святаў з´яўляюцца Каляды (або калядкі). Любімай справай нашых продкаў у гэты час былі святочныя калядаванні. Калядавалі ўсе: і дзеці, і дарослыя, абавязкова ў касцюмах з казой або мядзведзем, з прыпеўкамі хадзілі па хатах і жадалі кожнай сям´і дабрабыту, добрага ўраджаю, здароўя, шчасця...

Нагадаць карыстальнікам аб гэтай слаўнай народнай традыцыі вырашылі работнікі дзіцячай бібліятэкі №6 імя М. А. Астроўскага разам з вучнямі 5 ´А´ класу ДУА ´Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска´. Увазе школьнікаў была прапанавана відэапрэзентацыя ´Ішла Каляда калядуючы´, з якой вучні даведаліся пра тое, як нашы продкі святкавалі Каляды, што такое куцця і хто такія калядоўшчыкі.

На свята завіталі сапраўдныя калядоўшчыкі, якія правялі абрад ´ваджэння казы´, якая па веры нашых прашчураў бароніць ад бяды і прыносіць ураджай збажыны.

Усе ўдзельнікі атрымалі святочны настрой, пачаставаліся каляднай ежай, а галоўнае, дакрануліся да мінуўшчыны нашай краіны, пазнаёміліся з традыцыямі, побытам і звычыямі нашых продкаў.