У ´Харчавіку-Агра´ пабыла дэлегацыя з Узбекістана.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Дэлегацыя ў складзе 19 чалавек на чале з Саветнікам хакіма па развіцці мясцовай прамысловасці Ферганскай вобласці Рэспублікі Узбекістан 13-14 студзеня наведвае Бабруйшчыну. Мэта візіту - абмеркаванне перспектыўных накірункаў супрацоўніцтва рэгіёнаў.

Сёння трое прадстаўнікоў замежнай дэлегацыі пабылі ў філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік-Аграсэрвіс´, дзе для іх была наладжна экскурсія па новым, пабудаваным з дзяржаўнай падтрымкай малочна-таварным комплексе на 600 галоў дойнага статка - аб´ект увялі ў эксплуатацыю некалькі месяцаў таму і цяпер актыўна вядзецца яго даўкамплектаванне.

Дырэктар ААТ ´Чырвоны харчавік-АграСэрвіс´ Алег Піліпенка і кіраўнік філіяла ´Харчавік-Агра´ Марына Аўрамчык прадэманстравалі гасцям новыя кароўнік, даільную залу, прафілакторый для цялят, бытавыя памяшканні, распавялі пра арганізацыю вытворчасці малака, магчымасці сучаснага абсталявання, створаныя камфортныя ўмовы для жывёлы і працы людзей. Бакі абмяняліся вопытам арганізацыі вытворчасці малака і тэхналагічнымі момантамі.

Госці з Узбекістана, сярод якіх і кіраўнік прыватнага сельгаспрадпрыемства - годна ацанілі пабачанае. Прадстаўнікі абодвух краін сышліся ў меркаванні, што вынік у малочнай галіне наўпрост залежыць ад догляду жывёлы, а таксама корму - незнарок кажуць, што малако ў каровы на языку. Зрэшты, корм для дойнага статка ў абодвух краінах выкарыстоўваюць аднолькавы. ´Кормім сваю жывёлу тым жа, што і вы: сенажом, сіласам, камбікормам´, - заўважылі члены замежнай дэлегацыі і пажадалі МТК высокіх вытворчых паказчыкаў, філіялу ´Харчавік-Агра´ - добрых прыбыткаў.

У ´Харчавіку-Агра´ пабыла дэлегацыя з Узбекістана. У ´Харчавіку-Агра´ пабыла дэлегацыя з Узбекістана.

Трыбуна працы