Вытворчасць малака ў Бабруйскім раёне: лічбы і факты.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Той факт, што за студзень-снежань 2024 года вытворчасць малака ў цэлым па раёне павялічылася да папярэдняга года на 1,9% і склала 42053,3 тоны, сведчыць пра паступальны рух у дадзеным накірунку. За снежань вытворчасць малака склала 3492,9 т ці 104,4% да адпаведнага перыяду 2023 года.

На адну карову за апошні месяц 2024-га ў раёне надоена 405 кг, што на 13 кг болей, чым у снежні папярэдняга года. У разрэзе сельскагаспадарчых арганізацый найбольшая прадукцыйнасць статка дасягнута ў філіяле ´Варатынь´ ААТ ´Бабруйскі завод ТДіА´ - 670 кг.

Рэалізацыя малака за 2024 год у цэлым па раёне ўзрасла на 3,8% - да 39276,8 т пры таварнасці малака 93,4%.