Гатуй сані летам, а калёсы - зімой.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Гэтага дзедаўскага прынцыпу сельгасвытворцы, якія дбаюць пра ўраджай, традыцыйна прытрымліваюцца. У нашым раёне, як паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама Дзмітрый Зотаў, графік рамонту ў сельскагаспадарчых арганізацыях выконваецца на 100 працэнтаў.

На сёння здадзены ў рамонт на спецыялізаваныя кропкі энерганасычаны трактар ААТ ´Неўскі-Агра´ і каса шырынёй захопу 9 метраў ААТ ´Саўгас Кісялевічы´. У бягучым месяцы плануецца здача 2-х камбінаваных глебаапрацоўчых пасяўных агрэгатаў ААТ ´Міхалёўская Ніва´ і ´Саўгас Кісялевічы´. У цэлым жа атрады па рамонце сельгастэхнікі працуюць актыўна, зладжана. З пастаўленай задачай - адрамантаваць трактары ды і ўсю тэхніку (на 95%) да пачатку сакавіка, упэўнены, справімся, - адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарча.