Раён рыхтуецца да вясны.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

У ліку асноўных сельскагаспадарчых работ на гэтую пару - падрыхтоўка насення, вывазка на палі арганікі, назапашванне мінеральных угнаенняў.

Патрэба раёна ў насенні яравых збожжавых і зернебабовых раслін на бягучы год складае 1196 тон. На гэтую пару, як паведаміў начальнік вытворча-тэхналагічнага аддзела райсельгасхарча Віктар Садоўскі, з 2334 тон вораху, што меўся, ачышчана 2263 тоны ці 97% ад аб´ёму. Атрымана 1308 тон насення, з тых, што правераны - 587 тон (50% ад патрэбы) прызнаны кандыцыйнымі.

Надвор´е дазваляе працягваць вывазку на палі арганічных угнаенняў. Па апошніх дадзеных, вывезена 131 тыс. тон або 46% ад патрэбы веснавой сяўбы, з іх 68 тыс. тон унесена ў глебу.

Працягваецца таксама і назапашванне сельгасарганізацыямі мінеральных угнаенняў пад ярыну. У гэтыя дні вядзецца іх вывазка з базы ААТ Кіруючая кампанія холдынга ´Аграмашсэрвіс´.

Трыбуна працы