На Бабруйшчыне ўвялі ў эксплуатацыю яшчэ адзін малочна-таварны комплекс.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Сучасны высокавытворчы малочна-таварны комплекс на 600 галоў дойнага статка ўвялі ў эксплуатацыю 24 снежня на тэрыторыі Бабруйскага раёна, а дакладней - ААТ ´Міхалёўская Ніва´. На ўрачыстасці з гэтай нагоды прысутнічалі першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі і старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі.

Жывёлагадоўчы аб´ект стаў адным з 10-ці, што былі запланаваны да ўзвядзення ў Магілёўскай вобласці ў 2024 годзе згодна з Указам Прэзідэнта №442 ´Аб будаўніцтве (рэканструкцыі) малочна-таварных комплексаў´.

Новы МТК месціцца паблізу аграгарадка Міхалёва. Яго праектная магутнасць, у адпаведнасці з тэхніка-эканамічнымі паказчыкамі, разлічана на болей за 5,5 тысяч тон малака ў год. Абыйшоўся комплекс сельгаспрадпрыемству і краіне ў болей за 15 млн. рублёў.

- Мы вельмі ўдзячныя Магілёўскаму аблвыканкаму і ўсім, хто датычны да з´яўлення ў раёне яшчэ аднаго новага малочна-таварнага комплексу (аналагічны нядаўна пачаў функцыянаваць у філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік-АграСэрвіс´), хто рупіўся на яго ўзвядзенні. Разлічваем, што дзякуючы новым аб´ектам мы зможам на трэць павялічыць вытворчасць малака, прычым, атрымліваць прадукцыю выключна якасцю экстра, - адзначыў Аляксандр Сухадольскі.

Ён уручыў Ліст удзячнасці прадпрыемству - ДУКВП ´Магілёўаблсельбуд´ (узнагароду атрымаў гендырэктар Мікалай Волкаў), а таксама ўдзячнасці райвыканкама спецыялістам ´Міхалёўскай Нівы´, якія былі задзейнічаны на абсталяванні жывёлагадоўчых памяшканняў: слесару-рамонтніку Вячаславу Путрыку і электрагазазваршчыку Мікалаю Сяргееву.

- Увядзеннем у эксплуатацыю двух малочна-таварных аб´ектаў (яшчэ адзін 24 снежня адкрылі ў Кіраўскім раёне) мы завяршаем праграму будаўніцтва 10-ці МТК на Магілёўшчыне. Але на гэтым не спыняемся. Праграма будзе працягнута: на 2025-2026 годы запланавана яшчэ 10-ць такіх аб´ектаў, і будаўнічыя работы ўжо вядуцца. Так што ў бліжэйшую пяцігодку літаральна ўвесь дойны статак будзе пераведзены на сучасныя пляцоўкі, з камфортнымі ўмовамі як для жывёлы, так і працаўнікоў, - заўважыў Сяргей Савіцкі. Першы намеснік старшыні аблвыканкама падзякаваў усім, хто прыняў удзел ва ўзвядзенні, фінансаванні МТК і ўручыў лісты падзякі за работу дырэктару ААТ ´Міхалёўская Ніва´ Ігару Ганчарову, а таксама штукатуру ДУКДП ´Міжраённы домабудаўнічы камбінат´ Эве Няфёдавай - за высокі прафесіяналізм.

На Бабруйшчыне ўвялі ў эксплуатацыю яшчэ адзін малочна-таварны комплекс. На Бабруйшчыне ўвялі ў эксплуатацыю яшчэ адзін малочна-таварны комплекс. На Бабруйшчыне ўвялі ў эксплуатацыю яшчэ адзін малочна-таварны комплекс. На Бабруйшчыне ўвялі ў эксплуатацыю яшчэ адзін малочна-таварны комплекс. На Бабруйшчыне ўвялі ў эксплуатацыю яшчэ адзін малочна-таварны комплекс. На Бабруйшчыне ўвялі ў эксплуатацыю яшчэ адзін малочна-таварны комплекс.

tribunapracy.by