иcтoчник: www.tribunapracy.by
Штодзённай работай, па словах галоўнага агранома Сяргея Гаўрыленкі, з´яўляецца вывазка на палі арганічных угнаенняў. На гэтым відзе работ задзейнічаны механізатары Андрэй і Павел Петручэні, Андрэй Паркалаў, Вадзім Барадзін ды іншыя.
На парадку дня - і нетрадыцыйнае для снежня падняцце зябліва. Дадзеную работу праводзяць вопытныя аратыя Віталь Баранаў і Дзмітрый Кунец.
З іншых палявых работ - унясенне хлорыстага калію пад зябліва, гэтай адказнай справай заняты механізатар Пётр Луц.
Увага ў гаспадарцы таксама да падрыхтоўкі насення збожжавых і траў. Зерня збажыны на дадзеныя мэты ачышчана ўжо больш за палову ад патрэбы.