На базе філіяла ´Варатынь´ прайшоў семінар па жывёлагадоўлі

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Раённы семінар-нарада па жывёлагадоўлі з удзелам першага намесніка старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксандра Каўраніна, гендырэктара РУСПП ´Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства´ Мікалая Арлёнка, спецыялістаў раённага філіяла Дзяржплемпрадпрыемства, прадстаўнікоў райсельгасхарчу, кіраўнікоў і галоўных зааветспецыялістаў сельгасарганізацый Бабруйшчыны прайшоў 19 снежня на базе філіяла ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´.

Тэмай абмеркавання стала арганізацыя ўзнаўлення статка і ідэнтыфікацыя буйной рагатай жывёлы ў раёне. Першае і другое, па словах Мікалая Арлёнка, цесна ўзаемазвязана. Неідэнтыфікаваная жывёла не дазваляе ажыццявіць у адносінах яе неабходныя мерапрыемствы па захаванасці і ўзнаўленні: своечасовае лячэнне, прафілактыку, асемяненне і г. д.

Семінар прайшоў у дыялогавай форме. Падчас наведвання малочна-таварнага комплекса гаспадаркі памочнік дырэктара філіяла ´Варатынь´ па сельскай гаспадарцы Кацярына Чайкова пазнаёміла з вытворчымі паказчыкамі ў галіне (за 11 месяцаў вытворчасць малака склала 10 929 тон або 103,2%, удой на адну карову - 7056 кг, найболей у раёне) і мерамі, якія прадпрымаюцца па ўзнаўленні статка і нарошчванні жывёлагадоўчай прадукцыі. Кожны з кіраўнікоў сельгасарганізацый распавёў пра сітуацыю з ідэнтыфікацыяй жывёлы і тым, як гэтая работа арганізавана.

- Правядзенне семінараў з разглядам тых ці іншых праблемных пытанняў у жывёлагадоўлі - стала ў раёне традыцыйным. У работнікаў, якія адказваюць за арганізацыю і функцыянаванне галіны, асобных яе напрамкаў, ёсць магчымасць паглыбіць веды, пераняць і данесці ў свае калектывы найлепшы вопыт, - адзначыў начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін.

На базе філіяла ´Варатынь´ прайшоў семінар па жывёлагадоўлі На базе філіяла ´Варатынь´ прайшоў семінар па жывёлагадоўлі На базе філіяла ´Варатынь´ прайшоў семінар па жывёлагадоўлі

tribunapracy.by