иcтoчник: www.tribunapracy.by
На календары хоць і зіма, але надвор´е садзейнічае гэтаму ды іншым відам позніх сельгасработ. А таму на палях ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ ў гэтыя дні - касцяк механізатарскага складу.
Яўген Лапанік і Аляксандр Рагалевіч заняты непасрэдна ворыўнымі работамі. Аляксандр Зорын, Аліхан Кантаеў і Уладзімір Альховік, кожны на сваім трактары, вывозяць на палі арганіку. Аляксандр Курловіч ажыццяўляе ўнясенне калійных угнаенняў у глебу.
Што да жывёлагадоўлі, то тут, па словах дырэктара Валерыя Сяргейчыка, справы традыцыйныя для кожнай зімоўкі - накарміць пагалоўе, атрымаць малако і мяса. Каб жывёле ў зімовую пару было і сытна, і камфортна - усебакова падрыхтаваліся: уцяплілі памяшканні, назапасілі ў дастатку сена, сенажу, сіласу, саломы. У рацыёнах жывёлы таксама і камбікармы.
Алена КАРПЕНКА.