На парадку дня ААТ ´Неўскі-Агра´ - жывёлагадоўля.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Пытанні галіны, пасля заканчэння сельскагаспадарчага года ў раслінаводстве, выйшлі тут на першы план. Тэхналагічны падыход да кармлення, догляду, даення жывёлы - тое, на што арыентуюць калектывы малочна-таварных ферм у гэтую пару, над чым узмоцнена працуюць зааветспецыялісты сельгаспрадпрыемства.

- Надаем шмат увагі арганізацыі працэсаў кармлення жывёлы. Каб забяспечыць якаснае харчаванне, маем удосталь травянога корму, з Бабруйскага КХП прывозім камбікорм, які гатуюць з нашага зерня, - цяпер камбікорм ідзе з патанненнем. Ёсць і вынік - па малаку ´падцягнуліся´, растуць прывагі, палепшылася сітуацыя з захаваннем жывёлы, - расказаў дырэктар Міхаіл Стрыжэўскі.

Трымаюць на кантролі ў гаспадарцы і пытанні будучай сяўбы: да 20 снежня збіраюцца завяршыць ачыстку насення збажыны і зернебабовых раслін (застаецца дачысціць яравы ячмень), вядуць ворыўныя работы - на палях у гэтыя дні два трактары з плугамі і дыскатар, працягваюць вывозіць на палі арганіку.

Алена КАРПЕНКА.