иcтoчник: bobruisk-library.by
У межах працы клуба ´Беларускія традыцыі´ для вучняў 4 ´Г´ класа ДУА ´Гімназія №3 г. Бабруйска імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)´ у гарадской бібліятэцы №8 імя Еўфрасінні Полацкай адбылася гадзіна беларускай культуры ´З куфэрка даўніны´.
Дзеці пазнаёміліся з жыццём, побытам беларусаў мінулых стагоддзяў, самабытнымі народнымі традыцыямі і культурай, з беларускімі арнаментальнымі сімваламі, узорамі і вобразамі: сонейка, ураджаю, сям´і, маці, роду, роднага краю, беларускіх народных святаў, кахання, продкаў. Адказалі на пытанні віктарыны ´Мая любая Радзіма´.
Дзеці з цікавасцю і інтарэсам разглядалі прадметы быту і прылады працы, прадстаўленыя на экспазіцыі ´Беларускі скарб´. Напрыканцы мерапрыемства адбыўся агляд кніг пра беларускую народную творчасць і рамёствы, якія былі прадстаўлены на выстаўцы ´Жывыя вытокі´.