Каменская спецыяльная школа-інтэрнат адзначыла паўвекавы юбілей. Расказваем, як гэта было.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Урачыстасць з гэтай нагоды прайшла ў дзяржаўнай установе сёння.

Павіншаваць школу і калектыў, падзякаваць людзям, якія ўсклалі на сябе абавязак дапамагаць дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця набыць спецыяльную адукацыю, сацыялізавацца ў грамадства, прыехалі прадстаўнікі Бабруйскага райвыканкама на чале з намеснікам старшыні Таццянай Варанко, прадстаўнікі Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, Беларускага рэспубліканскага саюзу спажывецкіх таварыстваў, Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання, шматлікіх арганізацый Бабруйшчыны, дырэктары спецыяльных школ-інтэрнатаў і дзіцячых дамоў Магілёўшчыны, члены грамадскага аб´яднання ´Саюз дэсантнікаў Магілёўскай вобласці´, а таксама ветэраны працы і колішнія вучні Каменскай спецыяльнай школы-інтэрната.

Уручыўшы падарункі, якія палепшаць матэрыяльна-тэхнічную базу школы, госці пажадалі калектыву плённай працы, а ўстанове - заставацца і надалей крыніцай радасці і шчаслівага дзяцінства хлопчыкаў і дзяўчынак, школай клопату і дабрыні.

У сваю чаргу дырэктар дзяржаўнай установы Сяргей Быкаў падзякаваў гасцям, многія з якіх не першы год аказваюць школе спонсарскую дапамогу, за чулыя сэрцы і ўвагу да дзяцей з няпростым лёсам, уручыў педагогам, а таксама работнікам, якія суправаджаюць навучальны і выхаваўчы працэс, узнагароды за шматгадовую і добрасумленную працу. Не засталіся ў баку і школьнікі - падаравалі прысутным цудоўную канцэртную праграму, прадэманстравалі выдатныя творчыя здольнасці, не пакінуўшы абыякавым ніводнага ў зале.

Каменская спецыяльная школа-інтэрнат адзначыла паўвекавы юбілей. Расказваем, як гэта было. Каменская спецыяльная школа-інтэрнат адзначыла паўвекавы юбілей. Расказваем, як гэта было. Каменская спецыяльная школа-інтэрнат адзначыла паўвекавы юбілей. Расказваем, як гэта было. Каменская спецыяльная школа-інтэрнат адзначыла паўвекавы юбілей. Расказваем, як гэта было. Каменская спецыяльная школа-інтэрнат адзначыла паўвекавы юбілей. Расказваем, як гэта было. Каменская спецыяльная школа-інтэрнат адзначыла паўвекавы юбілей. Расказваем, як гэта было.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.