иcтoчник: www.tribunapracy.by
Замежная дэлегацыя пад началам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Палестыны ў Рэспубліцы Беларусь Ахмеда Алмадбуха сёння знаходзілася на Бабруйшчыне
Разам з наведваннем шэрагу аб´ектаў у горадзе Бабруйску дэлегацыя ў суправаджэнні старшыні Бабруйскага гарвыканкама Ігара Кісяля і першага намесніка старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксандра Каўраніна пабыла ў раённых сельгасарганізацыях: СВК ´Гігант´ на тэрыторыі аграгарадка Вялікія Бортнікі і філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік-АграСэрвіс´ у Цялушы.
У ´Гіганце´ госці ўсклалі кветкі да помніка мясцовым жыхарам, якія, абараняючы Радзіму, загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ад старшыні праўлення СВК Васіля Жука даведаліся пра накірункі дзейнасці сельгасакааператыва, пазнаёміліся з тэхналогіяй вырошчвання бульбы, з умовамі яе захоўвання, на камбікормавым заводзе гаспадаркі - з лінейкай прадукцыі, якая там выпускаецца. На тэрыторыі філіяла ´Харчавік-Агра´ дэлегацыя наведала нядаўна пабудаваны малочна-таварны комплекс.
Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.