Бабруйскі раён наведала Міністр працы і сацыяльнай абароны.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Наталія Паўлючэнка сёння пабывала ў Бабруйскім сацыяльным пансіянаце ´Каменка´, што ў в. Слабодка. У суправаджэнні старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Марыі Шапнеўскай, намесніка старшыні Бабруйскага райвыканкама Таццяны Варанко і дырэктара пансіяната ´Каменка´ Галіны Саўчанка азнаёмілася з работай сацыяльнай установы: наведала часоўню Святога Лукі, медынскі блок, аддзяленне суправаджанага пражывання, лячэбна-працоўныя майстэрні, пацікавілася работай, якая праводзіцца з маладымі спецыялістамі.

Асобна чыноўнік азнаёмілася з умовамі быту ў Доме суправаджанага пражывання Бабруйскага сацыяльнага пансіяната ´Каменка´ ў аг. Гарбацэвічы, пагутарыла з работнікамі і пастаяльцамі Дома.

Наталія Віктараўна высока ацаніла работу, якая вядзецца ў сацыяльным пансіянаце ´Каменка´ па стварэнні для жыцця людзей, чые магчымасці абмежаваныя, якасных умоў, накіраваных на тое, каб кожны меў магчымасць займацца звыклай справай і жыць ва ўмовах, максімальна набліжаных да хатніх.

Закрануўшы пытанне амалажэння кадраў у сферы сацаблугоўвання, міністр адзначыла, што гэтая задача вырашаецца ў тым ліку праз развіццё маладзёжнага валанцёрскага руху.

Бабруйскі раён наведала Міністр працы і сацыяльнай абароны. Бабруйскі раён наведала Міністр працы і сацыяльнай абароны. Бабруйскі раён наведала Міністр працы і сацыяльнай абароны. Бабруйскі раён наведала Міністр працы і сацыяльнай абароны. Бабруйскі раён наведала Міністр працы і сацыяльнай абароны. Бабруйскі раён наведала Міністр працы і сацыяльнай абароны.

Таксама ў гэты дзень Наталія Паўлючэнка пабыла ў Кіраўскім раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе правяла размову з калектывам у межах Адзінага дня інфармавання, а таксама ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Бабруйска.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.