Раённае аб´яднанне прафсаюзаў падвяло вынікі работы за 5 год.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Канферэнцыя Бабруйскага раённага аб´яднання прафсаюзаў прайшла 22 кастрычніка ў Цэнтры культуры. Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік старшыні Магілёўскага абласнога аб´яднання прафсаюзаў Таццяна Лаукманіс і памочнік пракурора Бабруйскага раёна Віталь Сідзюк.

Дэлегаты Канферэнцыі заслухалі і абмеркавалі справаздачу Савета Бабруйскага раённага аб´яднання прафсаюзаў аб рабоце за 5 год (даклад аб гэтым зрабіла в. а. старшыні раённага аб´яднання прафсаюзаў Таццяна Бокач), а таксама судакладчыкаў па тэме - лідараў шэрагу прафсаюзных пярвічак, і падтрымалі прапанову прызнаць работу раённага аб´яднання прафсаюзаў здавальняючай.

Даючы высокую ацэнку дзейнасці раённага аб´яднання прафсаюзаў па абароне правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза, паляпшэнні жыцця працоўных, Таццяна Лаукманіс разам з тым адзначыла, што дадзеная структура, гэтак жа, як і аб´яднанні прафсаюзаў у іншых раёнах, складае свае паўнамоцтвы ў сувязі з заканчэннем тэрміну паўнамоцтваў. Яна падзякавала Віталю Сідзюку (не адзін год узначальваў Бабруйскае раённае аб´яднанне прафсаюзаў) за добрасумленную працу. Уручыла яму ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Падзяку за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў і вялікі ўклад у прафсаюзны рух краіны, ад абласнога абяднання прафсаюзаў - кветкі.

Узнагароды за паспяховую дзейнасць і рэалізацыю задач, якія стаялі перад Бабруйскім раённым аб´яднаннем прафсаюзаў, атрымалі і найбольш актыўныя члены прафсаюзных арганізацый.