иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by
´Тата ў справе´ - спартыўнае свята пад такой назвай, прымеркаванае да Дня бацькі, прайшло на базе Бортнікаўскай сярэдняй школы. Яго арганізатарамі выступілі СВК ´Гігант´, Бортнікаўскі сельвыканкам і мясцовая ўстанова адукацыі.
Гасцямі свята і адначасова членамі журы сталі дэпутаты раённага Савета дэпутатаў: старшыня праўлення сельгаскааператыва Васіль Жук, намеснік старшыні Анастасія Гацко, старшыня сельвыканкама Вераніка Падаляк, а таксама дырэктар школы Ірына Нікалаева. Удзельнікамі спартландыі - таты-працаўнікі ´Гіганта´ з дзецьмі-школьнікамі.
На пачатку спартыўнага мерапрыемства Анастасія Гацко распавяла пра гісторыю Міжнароднага дня бацькі, пра тое, як адзначаюць гэтае свята ў розных краінах і пра яго асноўны пасыл у Беларусі - умацаванне сямейных каштоўнасцей, умацаванне традыцыйнай сям´і. Засяродзіла ўвагу на рабоце, якая праводзіцца ў краіне ў гэтым накірунку.
Васіль Жук, віншуючы мужчын са святам, заўважыў, што спартыўнае свята ў Дзень бацькі стане ў ´Гіганце´ традыцыйным - работнікі будуць праводзіць яго з дзецьмі і карысцю для здароўя. Вераніка Падаляк пажадала як перамог, так і цудоўнага, святочнага настрою.
Камандам ´Хуткія´ і ´Пераможцы´ трэба было пераадолець 10 эстафет. Таты і дзеці спаборнічалі на сілу, хуткасць, спрыт, кемлівасць ды іншыя спартыўныя якасці. У пераможцы выходзіла то адна каманда, то другая. Лідарам у рэшце рэшт прызнана каманда ´Хуткія´.
Не абыйшлося, вядома ж, без узнагароджванняў. І дарослыя, і дзеці атрымалі падарункі ад СВК ´Гігант´. Каманда-пераможца - яшчэ і пачастункі ад ААТ ´Чырвоны харчавік´.
Алена КАРПЕНКА. Фота з архіва СВК ´Гігант´