Вялікі клопат і вялікае шчасце. Да Дня мацi наш аповед - пра жыхарку пас. Туголiца Кацярыну Сiдарэнка i яе сям´ю.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Што значыць - не мець у дзяцінстве мацярынскай пяшчоты, мая субяседніца, мнагадзетная маці з пас. Туголіца Кацярына Сідарэнка ўзведала на сабе. Яе матуля пайшла з жыцця, калі дзяўчынцы было ўсяго сем год, яшчэ раней не стала таты.

І хоць бабуля - так ласкава ў сям´і называлі родную матчыну сястру, якая ўзялася выхоўваць асірацелых пляменніц - ставілася да іх не горш як да ўласных дзяцей, песціла і шкадавала, многаму навучыла і ў многім дапамагла (згадваючы яе, жанчына не стрымлівае слёз удзячнасці) - туга па маці, па немагчымасці вымавіць гэтае ласкавае і чароўнае, як ёй здавалася, слова дзіцячае сэрца не адпускала.

Вялікі клопат і вялікае шчасце. Да Дня мацi наш аповед - пра жыхарку пас. Туголiца Кацярыну Сiдарэнка i яе сям´ю.

У самой Кацярыны чацвёра сыноў: два ад першага шлюбу і два ад другога. Яна радуецца кожнай хвіліне, праведзенай з дзецьмі. З удзячнасцю і гонарам адгукваецца пра мужа Уладзіміра, сапраўднага гаспадара і чулага бацьку, які з любоўю і клопатам, як да ўласных дзяцей, ставіцца да сыноў старэйшых.

Пра сваіх хлопчыкаў Кацярына гатова расказваць бясконца.

Вялікі клопат і вялікае шчасце. Да Дня мацi наш аповед - пра жыхарку пас. Туголiца Кацярыну Сiдарэнка i яе сям´ю.

Арцёму 15-ць, ён вучыцца ў Жыліцкім сельскагаспадарчым каледжы на агранома. Не надта падкі да вучобы, хлопец між тым па-даросламу разважлівы, не цураецца працаваць. За заробленыя ў летнія канікулы грошы набыў, як і марыў - айфон.

12-гадовы Кірыл - разважлівы, стрыманы і вельмі ўважлівы: на дзень нараджэння матулі абавязкова прыдумае падарунак. Пасля сёмага класа хлопчык хацеў бы паступіць у кадэцкае вучылішча. Па-вайсковаму строгі рэжым яго не пужае: вось ужо колькі год Кірыл займаецца ў ваенна-патрыятычным гуртку, і ў летнія канікулы, калі быў у лагеры, меў магчымасць пазнаёміцца з кадэцкім жыццём.

10-гадовы Аляксей, як і старэйшыя браты, наведвае музычную школу, а сёлета запісаўся і на заняткі па самба. Прылежны, любіць прыласціцца, без нагадвання, як і іншыя браты, выконвае хатняе заданне.

Самы маленькі ў сям´і і яе пацеха - Ванька. Хлопчыку ўсяго паўтара года, але кампанія братоў для яго - найлепшае баўленне часу. Свавольнічаць Ваньку па статусе дазваляецца, але калі занадта разыдзецца ці заўпарціцца - да братавых заўваг тут жа прыслухоўваецца.

Да таго ж, на апецы ў Сідарэнкаў - юнак-родзіч Кацярыны, сацыяльны сірата. Цяпер маладому чалавеку 17 год, на момант з´яўлення ў сям´і быў падлеткам. Дзмітрый выдатна вучыцца ў Клімавіцкім сельскагаспадарчым каледжы, каб потым пайсці на працу ў СВК ´Гігант´.

Жывуць Сідарэнкі ў прасторнай двухпакаёўцы добраўпарадкаванага дома на ўездзе ў Туголіцу, але зусім хутка збіраюцца перабрацца ў новенькі прасторны дом, узведзены для іх з дзяржаўнай падтрымкай і з выкарыстаннем мацярынскага капіталу.

Увогуле, дапамога сем´ям з дзецьмі, па словах мнагадзетнай маці, у краіне велізарная.

- Сацыяльнае жыллё, чым з´яўляецца цяперашняя кватэра, мне з дзецьмі вылучылі як сіраце. І гэта было сапраўдным шчасцем. Тым болей што дом быў новенькі, толькі пабудаваны, - дзеліцца маладая жанчына. - Страшна было зрывацца з Осава, дзе да гэтага жылі, але ж хутка адчула перавагу новай мясцовасці: развітасць інфраструктуры, шмат моладзі ды і да горада рукой падаць. А неўзабаве пазнаёмілася з будучым мужам. Ён мясцовы, на той час служыў у войску па кантракце. Пажаніліся. Са з´яўленнем сына зразумелі, што ў кватэры стала цеснавата. Прыйшла думка пабудаваць дом - ажыццявіць маю і Уладзіміра мару, і дзяржава ў гэтым нам падставіла плячо. Дом пабудаваны, цяпер займаемся яго добраўпарадкаваннем - унутраным і звонку. Грошай гэта патрабуе немалых, таму месца работы муж вырашыў змяніць - працуе ў дарожнай службе суседняй Расіі. Заробак прыкметна пабольшаў, аднак і траты сям´і павялічваюцца - дзеці растуць, каштуе грошай будоўля. Але ж дом - вялікая радасць. Асабіста я ўжо размеціла, дзе і што пасаджу ў агародзе - патроху, але ўсяго, каб на стале заўжды былі свае гародніна і садавіна, зеляніна, ягада.

Зрэшты, свежую расліннасць сям´я мае і цяпер. Агуркі, памідоры Кацярына садзіць на дачы ў стрыечнай сястры тут жа ў Туголіцы. Вялікую дапамогу, па словах жанчыны, аказвае і мужава маці, за што сям´я ёй вельмі ўдзячна.

Вялікі клопат і вялікае шчасце. Да Дня мацi наш аповед - пра жыхарку пас. Туголiца Кацярыну Сiдарэнка i яе сям´ю.

Да дэкрэтнага адпачынку Кацярына працавала ў прадуктовай краме, што насупраць іх дома. Цяпер яе работа - выключна сям´я. Згатаваць сняданак, выправіць старэйшых у школу, прыбрацца, пагуляць з малодшым, паклапаціцца пра палудзень, сустрэць дзяцей са школы, праверыць урокі, яшчэ раз пагуляць з Ванькам, згатаваць вячэру, зноў прыбрацца, падрыхтавацца да сну, абмеркаваць сямейныя клопаты з мужам... Кола штодзённых спраў, звыклых і адшліфаваных, якія - з гэтым пагодзіцца кожная матуля - адначасова вымотваюць і напаўняюць шчасцем, радасцю жыцця.

Шмат дзяцей - гэта і шмат святаў. Дні народзінаў сыноў, з падарункамі, рознакаляровымі шарамі, смачнай матулінай выпечкай у сям´і абавязковыя, хоць і не шматлюдныя. ´Любоў да гатавання мне прывіла ´бабуля´, асабліва люблю павазіцца з цестам. І хоць перавагу аддаем здароваму харчаванню, у святы не абыходзіцца без некарыснага: піцы, нагетсаў, бульбы-фры´, - усміхаецца субяседніца.

Ці пашкадавала хоць калі Кацярына, што ўзваліла на сябе нялёгкі клопат шматдзетнай маці? Па словах жанчыны - ніколі. Затое прыемных момантаў, звязаных з дзецьмі і сям´ёй, - безліч. Яна з захапленнем згадвае, як колькі год таму ўдзельнічалі ў раённым конкурсе ´Сям´я года´ і лічыць гэта своеасаблівай ацэнкай іх ячэйкі грамадства. Кацярына марыць, каб шчасце мацярынства з гадамі не згасла - дзеці выраслі годнымі грамадзянамі сваёй краіны, чулымі і спагадлівымі да родных і ўсіх, хто побач. Каб дом, пра які яны так марылі, заўжды аб´ядноўваў іх вялікую і дружную сям´ю.

Трыбуна працы